Конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”
У дзіцячым цэнтры "Надзея" на працягу некалькіх гадоў рэалізуецца праект інклюзіўнай адукацыі для дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці. У 10 змене 2020 года на санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні ў " Надзеі" знаходзілася Соня Празднова, якая выказала жаданне прыняць удзел у конкурсе чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаванага да 120-годдзя
Уладзіміра Дубоўкі ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця". Дапамагла здзейсніць гэта жаданне Соні настаўнік беларускай мовы і літаратуры школы ДУА «Ільянская СШ ім. А.А. Грымаця», філіял ДРАЦ "Надзея" Пялейка Святлана Станіславаўна.
Соня нарадзілася ў Ялце, зараз ёй 18 год. Зараз яна жыве ў Мінску. Дзяўчына з'яўляецца чэмпіёнам свету па спартыўна-бальных танцах, займаецца шахматамі, добра малюе і вельмі любіць літаратуру. Соня вучыцца ў сярэдняй школе №130 імя Рут Уоллер (горад Мінск).
Смотреть здесь: https://drive.google.com/file/d/1mOUPaK_ZWMg5pjm7lDRHV5SJbdEbnPfl/view
Назад к списку новостей